Блез Паскаль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Блез Паскаль
фр.: Blaise Pascal[1]
Blaise pascal.jpg
Дата нараджэння 19 чэрвеня 1623(1623-06-19)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 жніўня 1662(1662-08-19)[2][3][…] (39 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька: Étienne Pascal[d][1]
Род дзейнасці матэматык, філосаф, багаслоў, фізік, пісьменнік, French moralist
Навуковая сфера тэорыя імавернасцей[1]
Навуковы кіраўнік Марэн Мерсен
Лагатып Вікікрыніц Творы у Вікікрыніцах
Commons-logo.svg Блез Паскаль на Вікісховішчы

Блез Паска́ль (фр.: Blaise Pascal; 19 чэрвеня 1623, Клермон-Феран — 19 жніўня 1662, Парыж) — французскі філосаф і літаратар, матэматык, фізік.

Стварыў вылічальную машыну (працу над якой распачаў у 1642 годзе), якая атрымала назву «паскаліна». Устанавіў асноўны закон гідрастатыкі, падцвердзіў меркаванне Эванджэліста Тарычэлі пра існаванне атмасфернага ціску. У палове жыцця адышоў ад вывучэння прыродазнаўчых навук і зацікавіўся філасофіяй і рэлігіяй, схіляўся да янсенізму.

З 1655 жыў у кляштары янсеністаў. Аўтар філасофскіх трактатаў і сатырычных твораў. У філасофскіх творах — «Думкі» (апубл. 1669) і інш. выказваў ідэі аб трагічнасці і кволасці чалавека, які знаходзіцца паміж двума бяздоннямі — бясконцасцю і мізэрнасцю («чалавек — часцінка, якая мысліць»). Выступаў за аўтаномію навукі ў адносінах да філасофіі, сцвярджаў каштоўнасць эксперыментальнага метаду. Лічыў, што «чалавек прызначаны для бясконцасці», а розум павінен падначальвацца фактам. Шлях спасціжэння таямніц быцця, выратавання чалавека ад адчаю бачыў у хрысціянстве. Палеміка з езуітамі адлюстравалася ў «Лістах да правінцыяла» (1656-57) — шэдэўры французскай сатырычнай прозы.

Яго імем названа мова праграмавання — паскаль, і адзінка ціску — паскаль.

Вядомасць атрымала і яго сястра Жаклін Паскаль.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 https://www.biography.com/people/blaise-pascal-9434176 Праверана 29 жніўня 2018.
  2. 2,0 2,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118591843 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  3. 3,0 3,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. 4,0 4,1 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  5. Record #11918679x // general catalog of BnF Праверана 21 сакавіка 2018.
  6. Аверинцев С. С. Паскаль Блез // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1975. — Т. 19 : Отоми — Пластырь. — С. 260–261.
  7. Аверинцев С. С. Паскаль Блез // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1975. — Т. 19 : Отоми — Пластырь. — С. 260–261. Праверана 26 лютага 2017.

Спасылкі