Гутарка старога дзеда

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

«Гутарка старога дзеда» — беларускі ананімны вершаваны агітацыйны твор XIX ст.. У навуковай літаратуры аўтарам гутаркі называлі В. Каратынскага, У. Сыракомлю, В. Дуніна-Марцінкевіча.

Напісана ў пачатку 1861. Надрукавана В. Шварцэ, А. Белакозам, Грынявіцкім лацінкай у беластоцкай падпольнай друкарні напярэдадні паўстання 1863—1864.

Вядомы 2 выданні каб цвесці ў зман цэнзуру і прыцягнуць увагу чытачоў, на тытуле аднаго з іх пазначана Познань, другога — Парыж. Публікавалася ў львоўскай газеце «Dziennik literacki» («Літаратурны дзённік») № 89 (1861), пашыралася таксама ў рукапсах і літаграфічна. Да аднаго з выданняў прыкладзены беларускі верш Сыракомлі «Добрыя весці».

Выкрывала царскія парадкі, заклікала беларускіх сялян падтрымліваць польскі вызвольны рух. Складальнікі — шляхецкія рэвалюцыянеры — дапускалі ідэалізацыю мінулага Рэчы Паспалітай, заклікалі да класавага міру ў імя нацыянальнага адзінства. Ужо ў 1861 літаратурным асветнікам і рэвалюцыйным дзеячам М. Акялайцісам «Гутарка...» была перакладзена на літоўскую мову.

Літаратура

  • Александровіч, С. Х. Пуцявінамі роднага слова. — Мн., 1971. — С. 19—21.
  • Кісялёў, Г. Сейбіты вечнага. — Мн., 1963. — С. 136—145.
  • Кніга Беларусі, 1517—1917. Зводны каталог. — Мн., 1986. — С. 224.
  • Лапінскене, А. П., Мальдзіс, А. І. Перазовы сяброўскіх галасоў: Бларуска-літоўскае літаратурнае ўзаемадзеянне ад старажытнасці да нашага часу. — Мн., 1988. — С. 53—54.
  • Революционная Россия и революционная Польшча. — М., 1967. — С. 39—63.