Кадусіі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кадусіі
Агульная колькасць
Рэгіёны пражывання Закаўказзе, паўночны захад Ірана
Мова кадусійская
Рэлігія
Блізкія этнічныя групы талышы

Каду́сіі (стар.-грэч.: Καδούσιοι) — старажытны народ на поўднёва-заходнім узбярэжжы Каспія.

Кадусіі ўзгадваліся антычнымі аўтарамі з V ст. да н. э., у тым ліку Ксенафонтам, Страбонам, Плініем Старэйшым і інш. Яны насялялі паўднёва-заходняе ўзбярэжжа Каспійскага мора на поўдзень ад ракі Аракс і Каўказскай Албаніі, на поўдні межавалі з Мідыяй і Гірканіяй. Страбон называў вобласць кадусіяў шырокай, але непладавітай у адрозненні ад Гірканіі. Гэты народ лічыўся ваяўнічым. Быў добраахвотна падначалены персідскім валадаром Кірам. Але каля 405 г. да н. э. у вобласці кадусіяў адбылося паўстанне.

Большасць даследчыкаў адносяць кадусіяў да іранамоўных народаў. Іх прынята лічыць прамымі продкамі сучасных талышоў.

Спасылкі